Перайсці да зместу

Курган Бессмяротнасці (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Курган Бессмяротнасці
55°28′47″ пн. ш. 28°45′29″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Полацк
Архітэктар Мікалай Пятровіч Глазуноў
Дата заснавання 1966
Дата пабудовы 1966 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курган Бессмяротнасці — курган у горадзе Полацку, Віцебскай вобласці.

У чэрвені-ліпені 1966 года жыхарамі горада Полацка ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны на беразе ракі Заходняя Дзвіна, на месцы былых бітваў, быў узведзены манумент, помнік доблесці і славы — Курган Бессмяротнасці. Аўтар праекта — галоўны архітэктар горада Полацка Мікалай Пятровіч Глазуноў.

За 14 дзён, да 22-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзясяткі тысяч палачан узвялі гэты помнік, які стаў сімвалам непахіснасці і мужнасці больш за 200 тысяч абаронцаў і жыхароў Полацка, якія загінулі ў час вайны, сімвалам славы і ўдзячнай памяці нашчадкаў. У Кургане знаходзіцца зямля з брацкіх магіл Полацкага, Аршанскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Верхнядзвінскага, Расонскага і іншых раёнаў, Брэста, Мінска, Віцебска, з гарадоў Расійскай Федэрацыі і магіл савецкіх воінаў у Празе.

3 ліпеня 1966 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці, каля якога пад рэквіем «Вечная слава героям» Героі Савецкага Саюза Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка, Віктар Іванавіч Яронька і Барыс Уладзіміравіч Гетц запалілі Вечны агонь.

Курган Бессмяротнасці ўяўляе сабой 10-метровы пагорак, у які закладзена 2500 м3 зямлі. На яго вяршыні размешчана пляцоўка з факелам. На святы гэты факел запальваюць у памяць пра герояў вайны, а 9 мая, у Дзень Перамогі, каля кургана праводзяцца патрыятычныя акцыі.

Побач разбіты парк, прысвечаны 50-годдзю Савецкай улады, у самым цэнтры гарыць Вечны агонь памяці. Таксама тут знаходзіцца мармуровая пліта, пад якой ляжыць капсула з пасланнем падрастаючаму пакаленню, якую замуравалі пад пліту 8 чэрвеня 1966 года, а ў 2017 годзе да 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі адбылося яе ўрачыстае адкрыццё[1].

Зноскі

  • Гаўрылава, С. Кургану Бессмяротнасці ў Полацку – 50! / С. Гаўрылава // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 28 (ліп.). – С. 3.
  • Кірэйшын, М. В. Курган Бессмяротнасці / М. В. Кирэйшын, Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. – С. 345–346.