Перайсці да зместу

Полацкі краязнаўчы музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі краязнаўчы музей
Полацкі краязнаўчы музей
Заснаваны 1926
Падпарадкаванасць Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Месцазнаходжанне вул. Ніжне-Пакроўская, 11, 211400, Полацк, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Дырэктар Ірына Пятроўна Воднева
Адкрыты з 10.00 да 18.00
local.polotsk.museum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Полацкі краязнаўчы музей — найстарэйшы музей Полацка. Быў адкрыты ў 1926 годзе. Размешчаны ў будынку лютэранскай кірхі - помніку архітэктуры неаготыкі, пабудаваным на рубяжы XIX-XX стагоддзяў.

Полацкі краязнаўчы музей быў адкрыты ў 1926 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны захоўваліся ў музеі старажытныя рукапісы, калекцыі зброі, старадрукаваных кніг былі згублены.

З 1930-х гг., як Акружны краязнаўчы музей, і пасля 1950 г., як Краязнаўчы музей, Полацка размяшчаецца ў былой лютэранскай кірсе.

У 1967 годзе на базе краязнаўчага музея быў створаны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. На сённяшні дзень, музей з'яўляецца філіялам НПГКМЗ.

Музей валодае вялікімі калекцыямі баністыкі, фатаграфій, зброі, прадметаў побыту, друкаваных і перыядычных выданняў, якія дазваляюць пазнаёміцца з асаблівасцямі палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурным жыцці Полацка. У экспазіцыі Краязнаўчага музея знаходзяцца каля 2 000 экспанатаў.

Этнаграфічныя матэрыялы прадстаўлены экспазіцыяй «Куток беларускай хаты канца XIX - пачатку XX стагоддзя». У музеі можна ўбачыць археалагічныя знаходкі, матэрыялы па гісторыі вайны 1812 года.

  • Музеі Беларусі. Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272.
  • Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.У. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.