Перайсці да зместу

Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт
англ.: Ravensbourne University London
Арыгінальная назва англ.: Ravensbourne University London
Заснаваны 1962
Краіна
Размяшчэнне Лондан
Сайт ravensbourne.ac.uk

Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт (англ.: Ravensbourne University London) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характкрыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Лонданскі Рэйвенсборнскі ўніверсітэт (раней Рэйвенсборнскі каледж дызайну і камунікацый) з'яўляецца лічбавым універсітэтам са спецыялізацыяй у галіне медыя і дызайну, з прафесійнай курсамі па модзе, тэлебачанню і вяшчанню, інтэрактыўным дызайне, архітэктуры і дызайну навакольнага асяроддзя, па графічным дызайне, анімацыі, малюнку і інш.

Ён быў створаны ў 1962 годзе шляхам аб'яднання Бромліўскай школы мастацтваў, Сідкапскай школы мастацтваў і Бекенхэмскай школы мастацтваў. Першапачаткова ён знаходзіўся ў Бромлі Каммон, а затым у Чыслхерсце і на паўвостраве Грынвіч ва ўнутраным Лондане, дзе восенню 2010 года адкрыўся новы кампус.

Вучэльня названа ў гонар ракі Рэйвенсборн, якая цячэ ад Бромлі Каммон да Грынвіча.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.