Перайсці да зместу

Сусекскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусекскі ўніверсітэт
англ.: University of Sussex
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Sussex
Заснаваны 1959
Год рэарганізацыі 1961
Студэнты 17 319[1]
Краіна
Размяшчэнне Брайтан і Хоўв, Англія
Сайт sussex.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусекскі ўніверсітэт (англ.: University of Sussex) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брайтан і Хоўв.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт у асноўным знаходзіцца ў межах горада Брайтан і Хоўв. Яго вялікі кампус акружаны нацыянальным паркам Саўт-Даунс і знаходзіцца прыкладна ў 5 кіламетрах ад цэнтра горада. Універсітэт атрымаў каралеўскую хартыю ў жніўні 1961 года.

Больш за траціну навучэнцаў універсітэта навучаецца ў аспірантуры, а каля траціны супрацоўнікаў не з'яўляюцца выхадцамі са Злучанага Каралеўства. Гадавы даход установы за 2019/2020 навучальны год склаў 319,6 мільёна фунтаў стэрлінгаў пры выдатках 282 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Універсітэт мае 5 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 15 членаў Каралеўскага таварыства, 10 членаў Брытанскай акадэміі, 24 члены Акадэміі грамадскіх навук і лаўрэатаў прэміі Крафарда. Многія з выкладчыкаў таксама атрымалі прэмію Каралеўскага літаратурнага таварыства, ордэн Брытанскай імперыі і прэмію Бэнкрафта. Сярод выпускнікоў - кіраўнікі дзяржаў, дыпламаты, палітыкі, выбітныя навукоўцы і грамадскія дзеячы.

Зноскі