Перайсці да зместу

Маргіналізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяздомныя часта ўяўляюцца як змаргіналізаваныя са «звычайнага» грамадства

Маргіналізацыя — у сацыялогіі сацыяльны працэс ператварэння ў маргінала (апускання ці пераходу мяжы да ніжэйшага слою на сацыяльнай лесвіцы). Маргіналізацыя азначае выключэнне з жыцця астатняга грамадства, выцясненне на яго край.

Акрамя страты матэрыяльных выгодаў, маргіналы таксама пазбаўляюцца магчымасці карыстацца паслугамі і дзяржаўнымі праграмамі. Перспектыва галечы і псіхічных разладаў часта становіцца прычынай катастрафічных наступстваў для жыцця, здароўя і псіхікі.

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]