Парас
Парас | |
---|---|
грэч. Πάρος | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 196,308 км² |
Найвышэйшы пункт | 724 м |
Насельніцтва | 13 694 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 69,76 чал./км² |
Размяшчэнне | |
37°03′ пн. ш. 25°11′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́рас (Πάρος) — адзін з Кікладскіх астравоў у складзе Грэцыі, плошчай 196,31 кв. км, вышынёй да 771 м. Аддзелены ад Наксаса шасцікіламетровым пралівам. Асноўная горная парода — параскі мармур, з якога збудаваны вялікія будынкі і вылеплены знакамітыя статуі Элады.
У VII ст. да н.э. парасцы, якія ўзбагаціліся на гандлі мармурам, каланізавалі берагі Мармуровага мора, праз трыста гадоў засялілі адзін з астравоў у берагоў цяперашняй Харватыі. Падчас Грэка-персідскіх войн далучыліся да персаў, завошта іх вельмі няўдала спрабаваў пакараць Мільтыяд. У эпоху элінізму Парасам валодалі егіпецкія Пталамеі. Пасля Чацвёртага крыжовага паходу востраў адпаў ад Візантыі і перайшоў да венецыянцаў; з 1389 — адасобленае княства. У 1537—1830 гг. у складзе Асманскай імперыі. У 1627 г. на востраве была выяўлена Параская хроніка.