Перайсці да зместу

Сірас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сірас
грэч. Σύρος
Размяшчэнне ў Грэцыі
Размяшчэнне ў Грэцыі
Характарыстыкі
Плошча196 км²
Найвышэйшы пунктГара Піргас, 442 м
Насельніцтва20 475 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва104,46 чал./км²
Размяшчэнне
37°27′ пн. ш. 24°54′ у. д.HGЯO
АрхіпелагКіклады
Краіна
ПерыферыяПаўднёвыя Эгейскія астравы
Сірас (Грэцыя)
Сірас
Сірас
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сірас (грэч. Σύρος) — маленькі грэчаскі востраў на Эгейскім моры, частка Кікладаў. Сталіца — горад Эрмупалі (грэч. Ερμούπολη), які таксама з’яўляецца сталіцай Паўднёвых Эгейскіх астравоў; яна была пабудавана ў тым жа месцы, дзе знаходзіўся старажытны аднайменны горад.

У Сярэдневякоўі востраў, гэтак як і астатнія кікладскія астравы, быў акупаваны Венецыяй і большасць жыхароў перайшла да каталіцтва; у выніку, на востраве захоўваецца высокі адсотак каталікоў у параўнанні з рэштай Грэцыі, пераважна праваслаўнай краіны.

Па важнасці яго порта, Сірас быў адным з астравоў, якія прынялі самую высокую колькасць уцякачоў пасля розных войн паміж Грэцыяй і Турцыяй, асабліва ў 1922 годзе пасля акупацыі туркамі Ізміра. Некалькі ўцякачоў прыняслі на Сірас сваю народную музыку, што, абагаціўшыся з іншымі элементамі, пераўтварыла востраў у калыску музыкі рэбетыка. Макрос Вамвакарыс, які лічыцца найлепшым кампазітарам рэбетыкі ўсіх часоў і першы, хто зрабіў альбом гэтага тыпу музыкі, нарадзіўся на гэтым востраве.

Раскопкі выявілі некалькі прадметаў, шматлікія магілы, керамічныя вазы, статуэткі, шкілеты і руіны бронзавага веку, што сведчыць аб тым, што востраў быў населены з тых часоў.

На раёнах Кастры і Каландрыяні выявіліся магілы і вёскі сялян, якія адносяцца да кікладскай культуры. Сірас з’яўляўся адзін з найважнейшых астравоў Кікладаў.

У VI тысячагоддзі да нашай эры на востраве нарадзіўся Ферэкід, дзядзька і настаўнік Піфагора; ён прасоўваў канцэпцыю Геліяцэнтрычнай сістэмы свету, якая падтрымлівалася больш за ўсё на Сірасе. У Ана Мерыі можна наведаць пячору, дзе ён жыў.

У ходзе Грэка-персідскіх войн, Персія захапіла востраў, які быў вызвалены Афінамі. Сірас быў сябрам дэласкага саюза, марскі блок створаны і ўзначалены Афінамі, і аплачваў падаткі гэтаму гораду.

У IV тысячагоддзі да нашай эры востраў трапіў пад кантролем Філіпа II Македонскага і яго пераемніка, Аляксандра Вялікага; пасля смерці апошняга, перайшоў на каралеўства Пталамеяў Егіпета, як і іншыя грэчаскія астравы.

Як частка Рымскай імперыі, за два стагоддзі Сірас квітнеў; гэтае развіццё спынілася з-за вялікай канкурэнцыі блізкага вострава Дэласа.

Звестак пра Сірас пад візантыйскай уладай не хапаюць па мінімальнай важнасці вострава ў параўнанні з магутнасцю і бязмежнасцю імперыі. Хрысціянства з’явілася на востраве ў тую ж эпоху; Сірас увайшоў у дэлскую дыяцэзію, а пазней перайшоў у афінскую.

VII і VIII стагоддзі з’явіліся катастрафічнымі для вострава: піраты часта грабілі яго, апроч таго на востраве з’явілася чума.

У 1207 годзе Венецыя захапіла грэчаскія астравы. Марка Сануда заваяваў Сірас і Наксас І стаў герцагам Наксаса. Падчас венецыянскага праўлення, жыхары вострава цярпелі ад беднасці, голаду і пірацкіх нападаў. Венецыянскі ўплыў і цяпер можна заўважыць у сярэдневяковым горадзе Ана Сіраса (грэч.: Верхні Сірас), які мае ўмацаваную царкву, прызначаную святому Георгію. Пасля венецыянскага перыяду, на востраве засталася важная каталіцкая меншасць, якая трапіла пад абарону Францыі падчас турэцкай акупацыі.

У 1537 годзе Сірас быў акупаваны Асманскай імперыяй, хаця самакіраваўся дзякуючы льготнай пастанове. Падчас Вайны за незалежнасць Грэцыі востраў апынуўся пад абаронай Францыі, што дазволіла яму застацца нейтральным, хаця востраў і стаў прытулкам для тых грэкаў, якія паўсталі супраць турэцкай улады і збеглі, каб пазбегнуць масавых забойстваў. Уцякачы пабудавалі за невялікі перыяд цяперашнюю сталіцу вострава, Эрмупаліс, чыя эканоміка і культура імкліва квітнелі ў XX стагоддзі, стаўшы адным з гандлёвых і культурных цэнтраў Грэцыі.

У цяперашні час з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам і сталіцай Кікладаў. Гандаль вельмі развіты дзякуючы верфам і культурнай дзейнасці.