Сухое малако
Выгляд
Сухое малако — растваральны парашок, які атрымліваецца высушваннем нармалізаванага пастэрызаванага каровінага малака. Звычайна разводзіцца ў цёплай вадзе і ўжываецца ў якасці напою, пры гэтым захоўвае шматлікія карысныя ўласцівасці свежага пастэрызаванага малака. Мае шырокае прымяненне ў кулінарыі. Уваходзіць у склад шматлікіх відаў дзіцячых малочных сумесяў.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сухое малако бывае суцэльным ці абястлушчаным. Гэтыя дзве разнавіднасці сухога малака адрозніваюцца працэнтным утрыманнем рэчываў.
Суцэльнае | Абястлушчанае | |
---|---|---|
Тлушчы (%) | 25 | 1 |
Бялкі (%) | 25,5 | 36 |
Малочны цукар (%) | 36,5 | 52 |
Мінеральныя рэчывы (%) | 9 | 6 |
Вільготнасць (%) | 4 | 5 |
Каларыйнасць на 100 гр. | 2300 кДж (549,3 кал) | 1567 кДж (373 кал) |
Тэрмін захоўвання сухога суцэльнага малака менш чым абястлушчанага, так як тлушчы схільныя да псавання - з'ялчэння. Яно павінна захоўвацца пры тэмпературы ад 0 да 10 °C і адноснай вільготнасці паветра не вышэй 85% да 8 месяцаў з дня выпрацоўкі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сухое малако