Шведскі стол
Шведскі стол — спосаб падачы ежы, пры якім шэраг страў выстаўляюцца разам і іх разбіраюць па талерках самі госці (напрыклад, на фуршэце). У многіх краінах падобны спосаб абслугоўвання называецца буфетным, але назва шведскі стол выкарыстоўваецца ў беларускай і некалькіх іншых мовах (напрыклад, рускай: шведский стол, украінскай: шведський стіл, польскай: szwedzki stół, венгерскай: svédasztal, харвацкай: švedski stol).
У скандынаўскіх краінах, аднак, існуе традыцыя накрываць халодны закусачны стол (шведск.: smörgåsbord, бутэрбродны стол, закусачны стол) у асобным пакоі, з якой, паеўшы, госці пераходзяць у абедзенны пакой, дзе ядуць ўжо традыцыйны абед.
Шведскі стол - скандынаўская традыцыя, прынятая з часам ва ўсім свеце. Яе гісторыя сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае[1]. Некалькі стагоддзяў таму скандынавы рабілі запасы з прадуктаў працяглага захоўвання - салёнай рыбы, караняплодаў і гародніны, вэнджанага мяса. Калі прыязджалі госці, уся ежа падавалася адразу, у вялікіх місах. Тым самым гаспадары пазбаўляліся ад лішніх цырымоній, вызваляючы час для гутаркі.
Зноскі
- ↑ Тры самых знакамітых «вынаходніцтва» Швецыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2017. Праверана 23 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шведскі стол