Даўжыня 1,6-2 м. Афарбоўка зменлівая, агульны фон ад жаўтавата-шэрага да бураватага і чорнага. Бруха светла-шэрае або жаўтавата-бурае. Пры небяспецы на расшыраным спінным баку шыі светлы малюнак у выглядзе акуляраў (адсюль назва). У індыйскім падвідзе «акулярны» малюнак звычайна ўтвораны з аднаго кальца.
Корміцца земнаводнымі, грызунамі, радзей птушкамі. Ядавітая.