Міхалова (гміна)
Гміна Міхалова | |
Gmina Michałowo | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Ваяводзтва | Падляскае |
Павет | Беластоцкі |
Статус | вяскова-гарадзкая гміна |
Сядзіба | Міхалова |
Дата ўтварэньня | 1868 (Міхалоўская воласьць), 1918 (гміна Міхалова) |
Бурмістар Міхалова | Уладзімер Кананчук |
Афіцыйныя мовы | польская |
Мовы ва ўжытку | польская, беларуская |
Насельніцтва (2013) | 6058[1] |
Шчыльнасьць | 14,80 чал./км² |
Нацыянальны склад | палякі (к. 85%), беларусы (14,11%)[2] |
Плошча | 409,19 км² |
TERYT | 2002073 |
Месцазнаходжаньне Гміны Міхалова | |
Мапа Гміны Міхалова | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Тэлефонны код | 85 |
Паштовыя індэксы | 16-050 |
Код аўтам. нумароў | BIA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гміна Міхалова (па-польску: Gmina Michałowo) — сельска-гарадзкая гміна ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Міхалова.
З поўначы гміна Міхалова мяжуе з гмінай Гарадок, з захаду з гмінай Заблудаў Беластоцкага павету, на поўдні з гмінамі Нараўка і Нараў Гайнаўскага павету, а на ўсходзе — зь Сьвіслацкім і Бераставіцкіім раёнамі Гарадзенскай вобласьці (Беларусь).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхалоўская воласьць была створаная ў мяжах Беластоцкага павету ў 1868 г. для адной мясцовасьці Міхалова, калі тут пачалі сяліцца нямецкія асаднікі. Праз 50 гадоў да канца Першай сусьветнай вайны войтамі ў Міхалове былі выключна немцы. Вялікая гміна Міхалова была створаная ў 1918 годзе польскімі ўладамі ў рамках Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Даваенная гміна Міхалова ўключала вёскі: Баршчэва, Глыбокі Кут, Геранімова, Юльянка, Каменны Брод, Казімерова, Кабылянка, Какатова, Крыніца, Курылы, Ляўшы, Майдан, Міхалова, Міхалова-Нязбудка, Масьціскі, Новая Воля, Азяблы, Пенькі, Рахэнталь, Саколя і Верх-Тапаляны. Мясцовасьці з навакольля Ялоўкі прыналежалі ў даваенны час да гміны Ялоўка, а вёскі з паўднёва-заходняй часткі сёньняшняй гміны да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету. Вёскі з паўночна-ўсходняй часткі сёньняшняй гміны прыналежалі да гміны Галынка Гарадзенскага павету. З 1939 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР, а ў 1941—1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, з 1944 г. па 1954 г. і паноўна з 1973 г. існуе як гміна Міхалова. У 1976 годзе ў склад гміны Міхалова была ўключаная гміна Шымкі (існавала ў кароткі пэрыяд 1973—1976 гг.)[3]. З 2009 году, пасьля атрыманьня Міхаловам гарадзкіх праваў, гміна атрымала статус вяскова-гарадзкой.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 чэрвеня 2015 г.
- ^ Mniejszości według województw, powiatów i gmin w 2002 roku. (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 14 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхалова (гміна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|