Перайсьці да зьместу

Ціванюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціванюкі
польск. Ciwoniuki
Мясцовая назва: Цівонюкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 53 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′19.000″ пн. ш. 23°42′59.000″ у. д. / 52.98861111° пн. ш. 23.71638889° у. д. / 52.98861111; 23.71638889Каардынаты: 52°59′19.000″ пн. ш. 23°42′59.000″ у. д. / 52.98861111° пн. ш. 23.71638889° у. д. / 52.98861111; 23.71638889
Ціванюкі на мапе Польшчы
Ціванюкі
Ціванюкі
Ціванюкі

Ціванюкі́ (па-польску: Ciwoniuki, на мясцовай беларускай гаворцы: Цівонюкі́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (Божай Маці ў Юшковым Грудзе) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Пасяленьне на месцы сёньняшніх Ціванюкоў заснавалі ў XVIII ст. у лясох Ялаўскай пушчы пчаляры Якаў і Рыгор Ціванюкі. На пачатку XIX ст. на землях Ціванюкоў заснаваныя былі засьценкі Андрэйчыкі, Кардашы, Назаркі і Самольнікі. У Андрэйчыках была пабудаваная цаґлярня, у якой працавалі жыхары Назаркаў і Кардашаў. Жыхары Самольнікаў займаліся бондарствам. У 1857 г. у Ціванюках пражывалі 34 сям’і, але ў выніку эпідэміі халеры да 1859 г. іх колькасьць зьнізілася да 17. Канец XIX ст. прынёс хуткае раьвіцьцё Ціванюкоў, бо ў 1910 г. было ўжо 378 жыхароў вёскі. На бэзанства 1915 г. падалася 21 сям’я[4]. У міжваенны пэрыяд Ціванюкі прыналежалі да гміны Ялаўкі Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 148 жыхароў (50 каталікоў і 98 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У міжваенны пэрыяд спынілі свае існаваньне прысёлкі Андрэйчыкі і Назаркі, але былі заснаваныя Безухі, Грахі, Калецьнікі і Мікіціны. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ціванюкі былі далучаныя да гміны Міхалова. У 1950 г. у Ціванюках пражывала 305 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сыстэматычна спадае[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 1 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 43
  3. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 1 ліпеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 1 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 1 ліпеня 2015 г.