Перайсьці да зьместу

Дубляны (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубляны
польск. Dublany
Дубляны
Былая назва: Каралеўскі Мост
Мясцовая назва: Дубляны
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 15 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′0″ пн. ш. 23°54′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 23.9° у. д. / 53.05; 23.9Каардынаты: 53°3′0″ пн. ш. 23°54′0″ у. д. / 53.05° пн. ш. 23.9° у. д. / 53.05; 23.9
Дубляны на мапе Польшчы
Дубляны
Дубляны
Дубляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дубля́ны (па-польску: Dublany, на мясцовай беларускай гаворцы: Дубля́ны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Ялаўка).

Побач зь вёскай працякае рака Сьвіслач.

Жыхары вёскі ў большасьці этніныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Яна Багаслова ў Мастаўлянах[3]).

Дубляны былі заснаваныя праўдападобна яшчэ на пачатку 16 ст. у маёмасьцях Вялікая Бераставіца на гасьцінцы з Горадні ў Ялаўку і Нарву. У другой палове 18 ст. Дубляны ўваходзілі ў склад мастаўлянскіх маёмасьцяў. Пад канец 18 ст. было тут 18 хатаў, а ў 1846 г. ужо 23[4]. У міжваенны пэрыяд Дубляны ўваходзілі ў склад гміны Галынка Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 86 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. У выніку ваенных дзеяў 1944 г. згарэлі тут 18 хатаў і 44 гаспадарчыя пабудовы. У 1950 г. пражывала тут 110 чалавек, але пасьля правядзеньня мяжы на Сьвіслачы жыхары пачалі пакідаць вёску (колькасьць населніцтва паміж гадамі 1950 і 2013 зьменшылася на 87%)[4].

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 55
  3. ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Jana Teologa w Mostowlanach (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 33 (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.