Сушча
Сушча | |
польск. Suszcza | |
Дата заснаваньня: | 1798 |
Мясцовая назва: | Сушча |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 45 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′5″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.93472° пн. ш. 23.67028° у. д.Каардынаты: 52°56′5″ пн. ш. 23°40′13″ у. д. / 52.93472° пн. ш. 23.67028° у. д. |
Сушча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Су́шча (па-польску: Suszcza, на мясцовай беларускай гаворцы: Су́шча[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Марыі і сьв. біскупа Станіслава ў Нараве[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сушча была заснаваная як вёска вялікакняскіх мужыкоў ялоўскага стараства ў 18 ст., а ўпершыню ў дакумэнтах ўзгадваецца толькі ў 1798 г. (налічвала тады 11 хатаў)[2]. У 1857 г. пражывалі тут 102 чалавекі, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры на пачатку 60-х гадоў 19 ст., насяленьне зьменшылася да 16 чалавек у 1869 г.. 95% жыхароў Сушчы падалося ў бежанства ў Расею ў час Першай сусьветай вайны, адкуль вярталася ажно до 1922 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Сушча прыналежала да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 152 жыхароў (усе праваслаўныя, 6 запісаных палякамі, 136 беларусамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Сушча была далучаная да гміны Міхалова.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Parafie. Archidiecezja Drohiczyńska. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
|