Ліцьвіны Севершчыны
Ліцьві́ны Се́вершчыны (літві́ны Се́вершчыны) — этнаграфічная група беларусаў, якая насяляе беларускую частку гістарычнай Севершчыны — найперш колішні Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьведчаньні азначэньня жыхароў Севершчыны ліцьвінамі сустракаюцца ўжо ў XVII ст.: «…Ивашка Еремеев сказался: родом литвин Гродцкого повету <…> покиня он в Гродни детей своих <…> пошол от голоду з женою своею и с меншею дочерью с Анюткою в Серпееск <…> Осташко Жданов сказался: литвин Гродцкого повету королевского села Кундина <…> пошол от голоду кормитца в город в Гродню» (1628 год)[3], «литвин шляхта Воинка Павлов сын Скротцкой Новагородка Северского» (1648 год)[4], «…приехали де к ним из Брянска два литвина на дву возех тогож села Быкович [Брянского уезда] с Матвеевым крестьянином Грудинина с Игнатом Михеевым» (1649 год)[5]. У дакумэнтах Чарнігаўскай кансысторыі і Гетманшчыны (1735[6], 1761[7] і 1765[8] гады) зазначалася пра жыхароў беларускай часткі Севершчыны, што тыя «гавораць па-літоўску». У дакумэнце 1637 году, укладзеным у Бранску, упамінаецца жыхар Канстантынопалю (Асманская імпэрыя) пад турэцкім імём Рэзван, які «…был литвин и взят в полон в турки… …родом литвин… …а по литовску зовут ево Ондрюшкам»[9].
У навуковы ўжытак назву «ліцьвіны» датычна беларускамоўных жыхароў Севершчыны ўвёў у канцы ХVІІІ стагодзьдзя Апанас Шафорнскі(uk), ён жа сьведчыў пры апісаньні Чарнігаўскага намесьніцтва ў 1786 годзе, што вакол Гародні і Новага Места гавораць ужо «па-літоўску»[10]. Украінскі і расейскі лінгвіст, гісторык і этнограф Міхайла Максімовіч(uk) у 1839 годзе зазначаў[11]:
|
Украінскі пісьменьнік і лексыкограф Павал Білецкі-Насенка(uk) пісаў у сваім «Слоўніку ўкраінскай мовы» (1843 год):
|
Сураскі шляхціч Рыгор Есімонтаўскі ў сваёй кнізе «Апісаньне Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні» (1846 год) адзначаў, што «усё насельніцтва Сураскага павету… носіць народную назву ліцьвінаў»[c][12]. У 1848 годзе на паседжаньні Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў пры Маскоўскім унівэрсытэце паведамлялася, што ва Ўкраіне называюць «літвой» сялянаў паветаў Мглінскага, Старадубскага, Навамескага, Пагарскага, Ноўгарад-Северскага, Глухаўскага, Кралявецкага і Гародніцкага[13]. У 1851 годзе расейска-нямецкі навуковец Пётар Кёпэн(be) пісаў: «Каля дзьвюх трацінаў Смаленскай губэрні насяляюць беларусы. <…> Гэтыя ж беларусы пад назвай ліцьвінаў сягаюць у Малую Русь, дзе пашыраюцца ў Мглінскім і Сураскім паветах Чарнігаўскай губэрні»[d][14]. У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[15]. У 1882 годзе расейскі этнограф Сяргей Максімаў зазначаў: «паўночны кут Чарнігаўскай губэрні (паветы Мглінскі і Сураскі) населены беларусамі чыстага бяспрыкладнага тыпу, якія, аднак, з афіцыйным этнонімам „беларусы“ не знаёмыя, а называюцца „ліцьвінамі“»[16].
Паводле артыкула ў Энцыкляпэдыі ВКЛ (2010 год) аўтарства Ўладзімера Васькова, северскія ліцьвіны называлі сябе «рускімі» («русінамі») і «казакамі»[17], тым часам паводле сьведчаньня супрацоўніка Этнаграфічнага аддзелу Расейскага імпэратарскага музэю Данілы Сьвяцкага, яшчэ ў 1909 годзе жыхары Трубчэўскага павету называлі сябе «літвой»[18]. Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[19][20][21]:
«Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Яна Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там велікарусы? Не, мы не маскалі“. „Ды хто ж вы тады, украінцы?“ „Не, і не ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не маскалі, не ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы літва, ліцьвіны“» | ||
У 1924 годзе 25-гадовая беларускамоўная жыхарка Харобічаў (памежжа Севершчыны і Рэчыччыны) Мотра Лаўрыненкава, якая ў адрознасьць ад іншых сямейнікаў два гады навучалася ў сельскай школе, а пазьней здабыла сабе асьвету чытаньнем, засьведчыла самавызначэньне жыхароў вёскі як ліцьвінаў разам з атаясамліваньнем іх лучнасьці з суседнімі беларускімі землямі[22][23]:
|
Северскія ліцьвіны ўсьведамлялі сваё адрозьненьне ад маскоўскага насельніцтва («маскалі», «кацапы» — у іхнай мове). Этнонім «беларусы» не ўжываўся, бо на Старадубшчыне ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў не было элітарнага Беларускага нацыянальнага руху.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У IX—XII стагодзьдзях абшар пазьнейшых северскіх ліцьвінаў знаходзіўся на сумежжы плямёнаў севяранаў, радзімічаў і вяцічаў, насіў назву Севершчына і ўваходзіў у склад Чарнігаўска-Северскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIV стагодзьдзя вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. У першай палове ХV ст. вялікі князь Казімер перадаў свайму дзядзьку, праваслаўнаму князю Міхайлу Жыгімонтавічу Бранскія землі княства: Бранск заходні і Бранск усходні, Сураж на Нарве і Сураж на Іпуці, а таксама Бельск і Старадуб. З утварэньнем Віленскага ваяводзтва (1413 год) абшар Севершчыны часткова ўвайшоў у яго склад, з 1472 году — у Смаленскім ваяводзтве. Па вайне ў 1503 годзе ўвесь рэгіён апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
У пачатку XVII стагодзьдзя паўночна-заходнія паветы Севершчыны зноў сталі часткай ВКЛ (Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва), што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Дзеля «ардынацыі замкаў і вызначэньня мяжы Княства Літоўскага» сюды прыбыла багата шляхты з-пад Вільні, Мазыру ды іншых літоўскіх мясьцінаў. Северскія месты пачалі атрымоўваць прывілеі на Магдэбурскае права, у іх будаваліся касьцёлы. Шмат літоўскай (беларускай) шляхты зь сялянамі абселі на малазаселеных землях Мгліна і Суражу. Зьявіўся новы мескі цэнтар — Пагар[16].
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) уся Севершчына канчаткова трапіла пад уладу Масквы. У другой палове XVII ст. і да 1782 года амаль увесь гэты рэгіён уваходзіў у вайскова-ўрадавую адзінку Гетманшчыны — Старадубскі казацкі полк. Увесь гэты час мовай канцылярыі і царкоўнага справаваньня была старабеларуская мова[16].
У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў абшар северскіх ліцьвінаў ахопліваў паўднёва-заходнія паветы Чарнігаўскай губэрні: Гараднянскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, Сураскі ды іншыя. Ліцьвіны адрозьніваліся ад суседняга маскоўскага (расейскага) і рускага (украінскага) насельніцтва этнічнымі рысамі адзеньня (белыя даматканыя сьвіткі, жаночы галаўны ўбор намітка, мужчынскі — магерка), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Панізоўя). Моўныя асаблівасьці ў сельскай мясцовасьці, з прычыны замкнёнасьці сельскага жыцьця ў мінулым і аддаленасьці ад вялікіх адміністрацыйна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваліся найбольш працяглы час.
У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru) зазначаў: «Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах»[e][24].
У XIX стагодзьдзі працы, прысьвечаныя беларусам-ліцьвінам, выдалі Рыгор Есімонтаўскі і Сяргей Максімаў, у пачатку XX стагодзьдзя — Аляксандар Рубец. Адным з галоўных дасьледнікаў ліцьвінаў была Марыя Косіч. У 1901 годзе часопіс «Живая старина» надрукаваў яе манаграфію «Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни», якая ў 1902 годзе выйшла асобным выданьнем.
У 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў»[25]. У 1911 годзе ў Старадубе выйшла з друку кніга Аляксандра Рубца «Паданьні, легенды і сказы Старадубскай сівой мінуўшчыны», у якой зьмяшчаюцца дзьве ўнікальныя легенды пра ліцьвінаў Бранскага краю. Першая, запісаная ў сяле Мядзьведкаве, прысьвячаецца абрадам і звычаям народа. У другой, запісанай у сяле Літоўску — рыцарскай легендзе — дзеюць «літоўская каралева Ядвіга, мясцовая князёўна Берута, яе дачка Радзіслаўна, князь Сянчыла, рыцар Врата-Сьмеладовіч з-пад Вільні»[16].
Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) тэрыторыю Севершчыны падзялялі паміж сабой РСФСР і УССР. Мовазнаўца Антон Палявы паведамляў у сваіх чытаньнях для маскоўскай дыялекталягічнай камісіі ў 1925 годзе (пра ліцьвінаў Навазыбкаўскага павету): «Гэтыя песьні яшчэ больш пераконваюць у тым, што мова навазыбкаўскіх ліцьвінаў ёсьць мовай беларускай, а гэткім спосабам, і самі ліцьвіны — таксама ёсьць беларусамі»[26][27]. За савецкім часам беларусаў-ліцьвінаў вывучалі прафэсар Павал Растаргуеў і вядомы беларускі этнограф Аляксандар Сержпутоўскі. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы Антонаўцы Паповагорскага раёну дзеяла беларуская школа[16].
Па Другой сусьветнай вайне колішнія ліцьвіны Севершчыны пачалі ўсьведамляюць сябе расейцамі (у складзе РСФСР) і ўкраінцамі (у складзе УССР). Толькі невялікая частка ліцьвінаў (жыхары вёскі Баўсуны былога Сураскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад БССР) далучылася да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі[17]. У 1997 годзе адзначалася, што ў Прыморскім краі Расеі «сустракаюцца прадстаўнікі гістарычна-этнаграфічнай групы беларусаў — ліцьвіны-беларусы», якія прыбылі з паўночна-заходніх паветаў Чарнігаўскай губэрні[28].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Відаць, зь ліцьвінаў Севершчыны. Арыгінальны подпіс: ням. «Eine in der Ukraine befindedt Nation Lütwin genannt, wie solhe abgebildet gehen»
- ^ Відаць, ліцьвінаў Севершчыны
- ^ рас. «…все народонаселение Суражского уезда, носящее народное название Литвинов»
- ^ ням. «Etwa zwei Drittheile des Ssmolenskischen Gouvernements sind von Weissrussen bewohnt. <…> Diese nämlichen Weissrussen erstrecken sich, unter dem Namen Litauer, bis nach Kleinrussland hinein, wo sie sich über die Kreise Mglin nnd Ssurash des Gouvernements Tschernigow ausbreiten»
- ^ ням. «Die eigentlichen Lithauer wohnen im ehemaligen Palatinate Wilna und Troki, Nowogrodek, Brzest Litowsk, Minsk, Polozk, Witepsk, Mscislaw und Smolensk»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Возможно, это первое изображение белоруса в истории (но далеко не все в этом уверены). Так или иначе: посмотрите, какой красавчик!, CityDog.by, 13.09.2021 г.
- ^ Ригельман А. Летописное повествование о Малой России и ее народе и козаках вообще. — Москва, 1847.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 99.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб, 1861. С. 188.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб, 1861. С. 30.
- ^ Тиханов Н. Н. Брянский говор // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 76. — СПб., 1904. С. 119.
- ^ Древности. Т. 1, вып. 3. — М., 1899. С. 37.
- ^ Ділова документація Гетьманщини XVIII ст.: 3б. документів. — К., 1993. С. 200.
- ^ Труды Саратовской ученой архивной комиссии. Вып. 29. — Саратов, 1912. С. 66—68.
- ^ Черниговского наместничества топографическое описание. — Киев, 1851. С. 233.
- ^ Максимович М. А. История древней русской словесности. Кн. 1. — Киев, 1839. С. 97.
- ^ Есимонтовский Г. Н. Описание Суражского уезда, Черниговской губернии, составленное Есимонтовским. — СПб., 1846. С. 55.
- ^ Чтения в Императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 1. — Москва, 1848. С. 52.
- ^ Mélanges russes tirés du Bulletin historico-philologique de l’Académie impériale des sciences de St.-Pétersbourg. T. II, 1855. P. 2.
- ^ Левченко М. Места жительства и метные названия русинов // Основа. № 1, 1861. С. 265.
- ^ а б в г д Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE Пачатак. № 2 (16), 2001 г.
- ^ а б Васькоў У. Літвіны Севершчыны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 306.
- ^ Святский Д. О. Крестьянские костюмы в области соприкосновения Орловской, Курской и Черниговской губерний (Севский уезд Орловской губернии) // Живая Старина. Кн. 73—74. — СПб., 1910. С. 14.
- ^ Полевой А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск, 1926. С. 3—4.
- ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
- ^ Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 1. — Менск: «Беларуская навука», 2008. С. 84.
- ^ Курило, О. Фонетичні та деяки морфологічні особливости говірки села Хоробричів, давніше Городнянського повіту, тепер Сновськоі округи на Чернігівщині. — К., 1924. С. 4—5.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 78.
- ^ Kruse F. Ur-Geschichte des Esthnischen Volksstammes und der Kaiserlich-Russischen Ostseeprovinzen Liv-, Esth- und Curland überhaupt, bis zur Einführung der christlichen Religion. — Moskau, 1846. S. 128.
- ^ Этнографическое обозрение. №. 1. — Москва, 1890. С. 215.
- ^ Полевой А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск, 1926. С. 38.
- ^ Станкевіч Я. Язык і языкаведа. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. С. 854.
- ^ Аргудяева Ю.В. Крестьянская семья у восточных славян на юге Дальнего Востока России (50-е годы XIX в. – начало XX в.). – М., 1997. С. 46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. — Менск: Беларусь, 1993. — 71 с ISBN 5-338-00898-Х.
- Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE Пачатак. № 2 (16), 2001 г.
- Горленко В. Литвини півночі України — ймовірний уламок нащадків племені літописных сіверян // Пам’ятки України. № 1—2, 2001 р.