Корміцца насеннем раслін, ягадамі (асабліва [[рабіна|рабіны]]).
Гняздо добра замаскiраванае, на бакавых галiнах елак, унутры ядлоўцаў або iншых кустоў. У падросце на вышынi прыбл. 1,5 м ад зямлi, у высокiх елках на нiжнiх галiнах — на вышынi 5-6 м. Няшчыльнае, з сухiх галiнак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якiм звiта гняздо) з прымессю моху i рэдка адраўнелых сцёблаў травянiстых раслiн; высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, моху i валосся, рэдка лiшайнiкаў.

Снягір, звычайны снягір, гіль, жуланчык (стар.) (Pyrrhula pyrrhula) — птушка сямейства уюрковых.
Апісанне
Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 22-29 см. Выразны палавы дымарфізм. Самец з чырвонымi, самка са светла-шэра-карычневымi грудзьмi, чорным верхам галавы, папялiстай спiной, белым надхвосцем i белай паласой на крыле (добра бачнай у палёце). Каржакаваты сiлуэт. Кароткая «гарбатая» дзюбa. Маладыя больш карычневыя, з карычневай галавой. Голас: цiхiя, хрыпучыя свiсты i скрыпы. Спеў: кароткія свісты ў перамешку са скрыпам і шыпеннем.
Пашырэнне
Арэал: Еўропа (акрамя паўднёва-заходняй i паўднёва-ўсходняй частак) праз Сiбiр шырокiм поясам да Камчаткi i Японii ўключна, на поўдні да паўночнай Манголii, а таксама Каўказ, паўночная Турцыя i паўночны Iран.
Насяляе вiльготныя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі з прымессю елак (асаблiва ў падросце) або высокiх густых ядлоўцаў, ускрайкi алешнiкаў з прымессю елак, старыя паркi, сады. У Татрах даходзiць да 1580 м, на Каўказе — да верхняй мяжы лесу (2500-2700 м). Узiмку часта ў агародах, садах, вёсках i нават гарадах.
На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы. Улетку птушка жыве як у густых лясах, так і ў рэдкалессі на краях гарэлых лясоў і высечак, але паколькі трымаецца ён вельмі схавана і рэдка трапляецца на вочы, яго нячаста можна заўважыць у гэты час года. Але зімой не заўважыць рознакаляровую птушку ў зграйках проста немагчыма.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца насеннем раслін, ягадамі (асабліва рабіны).
Гняздо добра замаскiраванае, на бакавых галiнах елак, унутры ядлоўцаў або iншых кустоў. У падросце на вышынi прыбл. 1,5 м ад зямлi, у высокiх елках на нiжнiх галiнах — на вышынi 5-6 м. Няшчыльнае, з сухiх галiнак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якiм звiта гняздо) з прымессю моху i рэдка адраўнелых сцёблаў травянiстых раслiн; высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, моху i валосся, рэдка лiшайнiкаў.
Яйкi (звычайна 4-5, часам 3-7) авальныя, з завостраным вузейшым канцом, блакiтныя цi зялёна-блакiтныя; плямкi i рыскi кармiнавыя, вiшнёвыя або пурпурова-карычневыя, iх больш на шырокiм канцы. Часам глыбокіяплямкі светла-чырвона-фiялетавыя.
Падвiды
P. p. pyrrhula — Скандынавiя, Цэнтральная i Усходняя Еўропа, Заходняя Сібір да Якуцii;
P. p. europaea (сiн. P. p. coccinea) — паўночна-заходняя частка кантынентальнай Еўропы (ад Данii да Пiрэнеяў);
P. p. iberiae — Пiрэнейскi п-аў;
P. p. pileata — Брытанскiя а-вы;
P. p. rossikowi — Каўказ, паўночна-ўсходняя частка Малой Азii;
P. p. caspica — паўночны Iран.
Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвiды.
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X