Перайсці да зместу

Снягір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Снягір
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pyrrhula pyrrhula Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179180
NCBI  37607
FW  369520

Снягір, Звычайны снягір, Гіль[1], Жуланчык (стар.) (Pyrrhula pyrrhula) — птушка сямейства ўюрковых.

Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 22-29 см. Выразны палавы дымарфізм. Самец з чырвонымі, самка са светла-шэра-карычневымі грудзьмі, чорным верхам галавы, папялістай спіной, белым надхвосцем і белай паласой на крыле (добра бачнай у палёце). Каржакаваты сілуэт. Кароткая «гарбатая» дзюба. Маладыя больш карычневыя, з карычневай галавой. Голас: ціхія, хрыпучыя свісты і скрыпы. Спеў: кароткія свісты ў перамешку са скрыпам і шыпеннем.

Арэал: Еўропа (акрамя паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частак) праз Сібір шырокім поясам да Камчаткі і Японіі ўключна, на поўдні да паўночнай Манголіі, а таксама Каўказ, паўночная Турцыя і паўночны Іран.

Насяляе вільготныя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі з прымессю елак (асабліва ў падросце) або высокіх густых ядлоўцаў, ускрайкі алешнікаў з прымессю елак, старыя паркі, сады. У Татрах даходзіць да 1580 м, на Каўказе — да верхняй мяжы лесу (2500—2700 м). Узімку часта ў агародах, садах, вёсках і нават гарадах.

На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы. Улетку птушка жыве як у густых лясах, так і ў рэдкалессі на краях гарэлых лясоў і высечак, але паколькі трымаецца ён вельмі схавана і рэдка трапляецца на вочы, яго нячаста можна заўважыць у гэты час года. Але зімой не заўважыць рознакаляровую птушку ў зграйках проста немагчыма.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем раслін, ягадамі (асабліва рабіны).

Гняздо добра замаскіраванае, на бакавых галінах елак, унутры ядлоўцаў або іншых кустоў. У падросце на вышыні прыбл. 1,5 м ад зямлі, у высокіх елках на ніжніх галінах — на вышыні 5-6 м. Няшчыльнае, з сухіх галінак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якім звіта гняздо) з прымессю моху і рэдка адраўнелых сцёблаў травяністых раслін; высцілка з сухой травы, карэньчыкаў, моху і валосся, рэдка лішайнікаў.

Яйкі

Яйкі (звычайна 4-5, часам 3-7) авальныя, з завостраным вузейшым канцом, блакітныя ці зялёна-блакітныя; плямкі і рыскі кармінавыя, вішнёвыя або пурпурова-карычневыя, іх больш на шырокім канцы. Часам глыбокіяплямкі светла-чырвона-фіялетавыя.

  • P. p. pyrrhula — Скандынавія, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Заходняя Сібір да Якуціі;
  • P. p. europaea (сін. P. p. coccinea) — паўночна-заходняя частка кантынентальнай Еўропы (ад Даніі да Пірэнеяў);
  • P. p. iberiae — Пірэнейскі паўвостраў;
  • P. p. pileata — Брытанскія астравы;
  • P. p. rossikowi — Каўказ, паўночна-ўсходняя частка Малой Азіі;
  • P. p. caspica — паўночны Іран.

Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвіды.

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pyrrhula coccinea