Снягір: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др дададзена Катэгорыя:Птушкі Еўразіі з дапамогай HotCat |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Крыніцы: замена Заўваг на Крыніцы, перанесена: {{заўвагі}} → {{Крыніцы}}, == Заўвагі == → == Крыніцы == з дапамогай AWB |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвіды. |
Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвіды. |
||
== |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Актуальная версія на 13:29, 29 верасня 2024
Снягір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Pyrrhula pyrrhula Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Снягір, Звычайны снягір, Гіль[1], Жуланчык (стар.) (Pyrrhula pyrrhula) — птушка сямейства ўюрковых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела 15-17 см, размах крылаў 22-29 см. Выразны палавы дымарфізм. Самец з чырвонымі, самка са светла-шэра-карычневымі грудзьмі, чорным верхам галавы, папялістай спіной, белым надхвосцем і белай паласой на крыле (добра бачнай у палёце). Каржакаваты сілуэт. Кароткая «гарбатая» дзюба. Маладыя больш карычневыя, з карычневай галавой. Голас: ціхія, хрыпучыя свісты і скрыпы. Спеў: кароткія свісты ў перамешку са скрыпам і шыпеннем.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арэал: Еўропа (акрамя паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частак) праз Сібір шырокім поясам да Камчаткі і Японіі ўключна, на поўдні да паўночнай Манголіі, а таксама Каўказ, паўночная Турцыя і паўночны Іран.
Насяляе вільготныя хваёвыя або мяшаныя дрэвастоі з прымессю елак (асабліва ў падросце) або высокіх густых ядлоўцаў, ускрайкі алешнікаў з прымессю елак, старыя паркі, сады. У Татрах даходзіць да 1580 м, на Каўказе — да верхняй мяжы лесу (2500—2700 м). Узімку часта ў агародах, садах, вёсках і нават гарадах.
На Беларусі нешматлікі на гнездаванні від, адзначаецца ў большай колькасці ў час качовак і міграцый, а таксама на зімоўцы. Улетку птушка жыве як у густых лясах, так і ў рэдкалессі на краях гарэлых лясоў і высечак, але паколькі трымаецца ён вельмі схавана і рэдка трапляецца на вочы, яго нячаста можна заўважыць у гэты час года. Але зімой не заўважыць рознакаляровую птушку ў зграйках проста немагчыма.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Корміцца насеннем раслін, ягадамі (асабліва рабіны).
Гняздо добра замаскіраванае, на бакавых галінах елак, унутры ядлоўцаў або іншых кустоў. У падросце на вышыні прыбл. 1,5 м ад зямлі, у высокіх елках на ніжніх галінах — на вышыні 5-6 м. Няшчыльнае, з сухіх галінак хваёвых дрэў (да 30 см, часта сарваных з дрэва, на якім звіта гняздо) з прымессю моху і рэдка адраўнелых сцёблаў травяністых раслін; высцілка з сухой травы, карэньчыкаў, моху і валосся, рэдка лішайнікаў.
Яйкі (звычайна 4-5, часам 3-7) авальныя, з завостраным вузейшым канцом, блакітныя ці зялёна-блакітныя; плямкі і рыскі кармінавыя, вішнёвыя або пурпурова-карычневыя, іх больш на шырокім канцы. Часам глыбокіяплямкі светла-чырвона-фіялетавыя.
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]- P. p. pyrrhula — Скандынавія, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Заходняя Сібір да Якуціі;
- P. p. europaea (сін. P. p. coccinea) — паўночна-заходняя частка кантынентальнай Еўропы (ад Даніі да Пірэнеяў);
- P. p. iberiae — Пірэнейскі паўвостраў;
- P. p. pileata — Брытанскія астравы;
- P. p. rossikowi — Каўказ, паўночна-ўсходняя частка Малой Азіі;
- P. p. caspica — паўночны Іран.
Акрамя таго, вылучаюцца яшчэ 3 падвіды.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pyrrhula coccinea
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самусенка Э. Р. Снягір, гіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X