Скульптура Беларусі
Скульптура і дробная пластыка
[правіць | правіць зыходнік]Шматлікія помнікі мастацтва IX—X стст. адлюстроўваюць язычніцкія магічныя ўяўленні ўсходніх славян. У іх дахрысціянскіх вераваннях абогатвараліся сонца і месяц, горы і камяні, азёры і рэкі, дрэвы і гаі, а таксама жывёла: коні, быкі, мядзведзі[1][2].
Богі, якія ўвасаблялі стыхійныя з’явы прыроды, часта падаваліся ў выглядзе людзей. На першым месцы сярод іх быў Пярун — бог грому, маланкі і, верагодна, земляробства. У Полацку на левым беразе ракі Палаты, паводле паданняў, знаходзілася капішча Перуна і стаялі язычніцкія ідалы[3].
Бог сонца быў таксама вядомы пад назвамі Хорс, Дажбог, Купала і Ярыла. Аўтар «Слова пра паход Ігараў», характарызуючы полацкага князя Усяслава, гаворыць, што ён воўкам перабягаў шлях вялікаму Хорсу. Гэта значыць, што слава князя сапернічала са славай самога бога сонца[3].
Статуі язычніцкіх багоў ставіліся ў памяць аб пэўных людзях, янія пры жыцці карысталіся славай і павагай, — князях, воінах, чараўніках[3].
У рэчышчы Заходняй Дзвіны знаходзяцца валуны, якім, відаць, пакланяліся ў пару язычніцтва старажытныя палачане[3].
Гэту думку пацвярджаюць крыжы і надпісы на камянях, якія ў XII ст. загадаў высечы полацкі князь Барыс Усяславіч. Адзін такі камень з падпісам «Господи помози рабу своему Борису» збярогся каля Полацка. У 1171 г. на загаду сына Барыса Рагвалода, які княжыў у той час у Друцку, на валуне вышынёй 3 м высечаны шасціканцовы крыж і падпіс: «В лето 6679 мая в 7 день доспен (иссечен) крест сей. Господн помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволода сыну Борисову». Вышыня літар 15 см. Надпіс прыгожа размешчаны вакол крыжа[3].
Пластыка знаходзілася ля вытокаў мастацтва славян. Мініяцюрныя скульптуркі археолагі знаходзяць у пахаваннях VIII — пачатку X ст. Пры раскопках крывіцкага кургана каля в. Баркі на Полаччыне выяўлена больш дзесятка зробленых з косці качак даўжынёй 3 см. Іх насілі на шыі як каралі. У кургане калі в. Рудня (таксама па Полаччыне) збераглася галоўка каня з косці (даўжыня фрагмента 2,6 см). На мініяцюрнай скульптуры добра перададзена конская вупраж таго часу[3].
Шахматныя фігуры
[правіць | правіць зыходнік]Старажытныя разьбярскія традыцыі прасочваюцца на касцяных шахматных фігурках. Першае знаёмства з шахматамі ў насельніцтва тэрыторыі Беларусі адбылося не назней XI ст., аб чым сведчыць фігура каня XII ст. з паселішча на рэчцы Менцы ў вярхоўі Пцічы пад Мінскам. Траплялі шахматы з Персіі і Сярэдняй Азіі[3] верагодна, праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю. Паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот, шахматпыя фігуры насілі абстрактны характар. Такі выгляд мае і фігура, знойдзеная на паселішчы на Менцы[4].
Рамеснікі Кіеўскай Русі выраблялі стылізаваныя шахматныя фігуры па ўсходніх узорах. Большасць фігур мела форму цыліндрыкаў, конусаў, пірамідак. Касцяныя фігуркі коней рабіліся ў XII ст. у выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Такія фігуры знойдзены ў Навагрудку і Тураве. Цыліндрыкі з двума бакавымі выступамі ўяўлялі шахматную фігуру слана. Яны знойдзены ў Друцку. Ладдзю ў старажытнасці арабы называлі рухам па пазве фантастычнай птушкі з персідскага казачнага эпасу. Звычайна яе рабілі з двума ўзнятымі крыламі. Шахматная фігура мела ўнізе прамавугольную аснову, а зверху — два выступы. Шахматная ладдзя «рух» XII ст. знойдзена ў Копысі. Яна нагадвае сярэдневяковы арабскі «рух», але мае і свае асаблівасці. Касцяная фігурка аналагічнага характару выяўлена і ў Ваўкавыску[4].
Апрача абстрактных шахматных фігур папулярнымі былі так званыя шахматы «з тварыкамі», якія вырабляліся ў рэалістычнай манеры. Іх выразалі з косці ці каменю. Кожная такая фігура XII—XIII стст. — гэта па-майстэрску выкапаная мініяцюрная скульптура, у якой адпачасова адлюстравапы жывыя назіранні разьбяра і вопыт мастацкай разьбы, набыты славянамі яшчэ ў часы язычніцтва. На Беларусі знойдзена пяць фігур «з тварыкамі», якія датуюцца XII—XIII стст. Майстэрства іх выканання і дакладнасць перадачы дэталей сведчаць аб тым, што зроблены япы таленавітымі мясцовымі разьбярамі[4].
Шахматная фігура цара (так па Русі пазывалі караля) выяўленая на Берасцейскім гарадзішчы, фігура, відаць, ферзя, знойдзена ў Лукомлі[4]. Мініяцюрная шахматная фігура з Гродна са свотла-жоўтага каменю мае выгляд невялікага рачнога судна з воінамі на носе і карме, у Ваўкавыску знойдзена другая, ужо касцяная фігура ладдзі ў форме карабля на ножцы з прамавугольнай асновай, ля бартоў якога пасярэдзіне стаяць два маладыя воіны[5]. Бясспрэчна падабенства гродзенскай ладдзі з вядомым у XII ст. на Русі асобым тыпам судна, так званым насадам, прыстасаваным для бою на вузкіх рэках[5][6]. У Ваўкавыску была знойдзена таксама ўнікальная для шахмат XII ст. касцяная пешка, якаяўяўляе сабой мініяцюрную скульптурку барабаншчыка на трохвугольнай аснове[5].
Усе шахматныя фігуры вельмі блізкія паміж сабой па выкананню і апрацоўцы, што сведчыць пра адметнасць стылю ў мініяцюрнай скульптуры старажытнай Беларусі. Шахматныя мініяцюры XII—XIII стст.— важнае пацвярджэнне высокага ўзроўню як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры тагачаснага насельніцтва Беларусі[7].
Блізкая па манеры выканання да апісаных шахматных фігур знаходка XII ст. з Навагрудка — капавушка, на якой змешчана выява старажытнага музыкі, што іграе на струнным шчыпковым інструменце[7].
Абразкі
[правіць | правіць зыходнік]3 прыняццем хрысціянства пачалі з’яўляцца творы, якія адлюстроўвалі хрысціянскі культ. Каменныя абразкі, якія насілі на грудзях, часам у мяшэчках, адносіліся да рэчаў, што асабліва шанаваліся[7].
Пры раскопках полацкага Верхняга замка ў 1967 г. выяўлены выдатны твор каменнай дробнай пластыкі 20-х гадоў XIII ст. — абразок з рэльефнай выявай цара Канстанціна і царыцы Алены, якія трымаюць нерад сабой васьміканцовы крыж, змешчаны на падстаўцы. Іконаграфічна такая кампазіцыя даволі блізкая да візантыйскіх узораў, але па стылю яна аналагічная помнікам старажытнарускай дробнай пластыкі ранняга часу[7]. У значнай меры абразок закрануты раманскімі ўплывамі[8]. Заходнія тэндэнцыі прасочваюцца ў агульнай трактоўцы каржакаватых фігур, падкрэсленай лінейнасці, характэрнай перадачы складак адзення[9].
На тэрыторыі вакольнага горада старажытнага Пінска знойдзены абразок Спаса Эмануіла, які, магчыма, зроблены ў Візантыі ці мясцовым майстрам пад моцным візантыйскім уплывам. Разьба выканана ў даволі высокім рэльефе, характар якога і асаблівасці трактоўкі твару нагадваюць лепшыя ўзоры візантыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму[9].
Унікальны двухбаковы абразок амаль квадратнай формы канца XII — пачатку XIII стст. знойдзены на замчышчы ў Мінску. На адным яго баку — паясная выява Маці Божай Халкапратыйскай, трактоўка твару якой нагадвае абразок Канстанціна і Алены з Полацка. Выява Маці Божай Халкапратыйскай добра вядома на візантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай пластыцы сустракаецца ўпершыню[10]. На другім баку абразка — выява апостала Пятра[11]. Выявы пабудавапы на традыцыях аб'ёмаў, фігуры пластычныя, разьба барэльефна-гарэльефная[10].
Абразок Міколы і архідыякапа Стэфана канца XII ст., знойдзены таксама па Мінскім замчышчы, значна адрозніваецца ад папярэдніх узораў. Мікола і Стэфан выкананы ў рост, мадэліроўка твараў сакавітая, пластычная. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі паменшанымі тулавамі[10]. Такі ж абразок, адліты з бронзы, знойдзены на гарадзішча XI ст. на р. Менцы ў наваколлі Мінска, і, відаць, быў прататыпам каменнага абразка[10].
Сярод абразкоў, зробленых з косці, асаблівай увагі заслугоўвае прамавугольная пласцінка ад трыпціха XII ст. з Ваўкавыска, на якой выразаны пагрудныя выявы архангела Гаўрыіла ці Міхаіла, відаць, Пятра, а таксам Юрыя ці Пракопія; на адваротным баку — рэльефны чатырохканцовы крыж падоўжаных прапорцый з медальёнамі[10]. На думку А. У. Банк, пласцінка ўзнаўляе частку візантыйскага трыпціха са слановай косці. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён мог быць зроблены па візантыйскім узоры ў старажытным Ваўкавыску мясцовым мастрам, які добра валодаў інструментам і ўмела апрацоўваў матэрыял[12].
Да вялікай групы вырабаў меднага ліцця палежаць літыя бронзавыя крыжы-энкалпіёны XII—XIII стст., якія складаюцца з дзвюх частак і апрача сваёй асноўнай функцыі, звязанай з культам, выкопвалі ролю ўпрыгожанняў. Энкалпіёны насілі паўзверх адзення. У больш позніх вырабах рэльеф меншы, а выявы амаль плоскія. Літыя бронзавыя энкалпіёны знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродна, Навагрудку, Тураве, Магілёве, Брэсце, Мсціславе, а таксама на Маскавіцкім гарадзішчы каля Браслава Значная іх частка, верагодна, зроблена ў Кіеве, але не выключана, што некаторыя створаны і мясцовымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях[12].
У Полацкай зямлі пад уплывам Кіева былі распаўсюджаны творы прыкладнога мастацтва з выявамі Святых Барыса і Глеба. Падвесны бронзавы абразок з выявамі гэтых святых ў рост знойдзены ў Копысі. У гэтым абразку добра выяўлена засваенне кіеўскіх і візантыйскіх традыцый мясцовымі майстрамі[12].
Цікавай дробнай пластыкай вызначаўся Тураў. Вядомы чатыры невялікія авальныя абразкі-ўстаўкі, зробленыя метадам ліцця ў глінянай форме, якія, відавочна, выкарыстоў-валіся для ўпрыгожавня буйных прадметаў рэлігійнага культу. Гарэльефныя выявы святых рэалістычныя, рысы іх твараў іпдывідуалізаваны. Выразнымі штрыхамі перададзена адзенне і іншыя дэталі[13]. Заслугоўваюць увагі два абразкі з выявамі Маці Божай Агіясарытысы і святога з раздвоснай барадой, магчыма, Кірылы Тураўскага. Тая акалічнасць, што іконаграфічны тып Агіясарытыса прадстаўлены абразкамі з Мінска, Турава і пячаткай з Полацка, дазваляе гаварыць аб характэрных асаблівасцях дробнай пластыкі старажытных зямель Беларусі[12].
Пячаткі
[правіць | правіць зыходнік]XIV—XVI стст
[правіць | правіць зыходнік]Пластычнае мастацтва Беларусі XIV—XVI стст. мела непарыўную сувязь з мастацкімі традыцыямі Старажытнай Русі, працягвала і разві-вала іх, аб чым найбольш ярка сведчаць творы дробнай пластыкі, якая, як і ў напярэдні перыяд, атрымлівае значнае развіццё. Пры археалагічных раскопках знойдзена вялікая колькасць літых крыжоў і абразкоў, якія былі шырока распаўсюджаны ў асабістым ужытку. Іх насілі на грудзях замест ранейшых абярэгаў, на іх кляліся ў вернасці і г. д. Цесна звязаныя з рамяством, а таму і з народнай творчасцю, яны вызначаліся параўнальнай самастойнасцю, пэўнай незалежнасцю ад царкоўных канонаў, таму ў іх яскрава праявіліся народныя густы і ўяўленні[14].
Для XIV ст. характэрны чатырохканцовы роўнабаковы крыж з медальёнамі на канцах, у якіх змяшчаліся выявы розных святых. Найбольш папулярнымі былі святыя, якія ў царкоўнай літаратуры і народных павер'ях лічыліся абаронцамі ад д’ябальскай сілы, хвароб, ваеннай і дарожнай небяспекі, «абаронцамі не столькі грамадскай, гаспадарчай, вытворчай дзейнасці, колькі самога чалавека, яго дабрабыту» (папрыклад, архангел Сіхаіл, якога, паводле царкоўных пісанняў, Бог паслаў на дапамогу Сісінію — галоўнаму збавіцелю ад усялякіх хвароб) Крыжы-энкалпіёны з выявай архангела Сіхаіла ў доўгім адзенні і з жэзлам у руках знойдзены на Мсціслаўскім дзядзінцы і гарадзішчы[13]. Цікавы бронзавы крыж XIV ст. з фігурамі раскрыжаванага Хрыста і легендарнага Мікіты, які б'е д’ябла, знойдзены пры раскопках у Лукомлі[14]. Бронзавы літы абразок XVI стагоддзя, знойдзены ў Магілёве, з выявамі на правым баку Маці Божай з дзіцем, на адваротным — змеевіка ў крузе, а пад ім Фёдара Цірона з драконам, спалучае антычныя традыцыі змеевіка з хрысціянскімі выявамі змеяборца Фёдара. Менавіта такія абразкі прыйшлі на змену змеевікам, якія павінны былі ахоўваць чалавека ад няшчасцяў і хвароб[15].
У старажытнабеларускай пластыцы XV—XVI стст. знаходзяць адлюстраванне ідэі абароны радзімы, воінскага подзвігу, якія ўвасабляліся у вобразах святых воінаў Барыса, Глеба, Юрыя Пераможцы. Так, на бронзавым абразку са Слаўгарада Магілёўскай вобласці паказаны Юрый на кані з дзідай у руках[15].
На крыжах і абразках часта сустракаюцца шматфігурныя кампазіцыі на розныя евангельскія тэмы. Выявы святых на гэтых і іншых абразках і крыжах дрэнна захаваліся і таму недастаткова выразныя, але тым не менш яны даюць уяўленне аб тэхніцы старажытнабеларускага рамяства, аб звычаях і густах тагачаснага пасельніцтва[15].
Да нашага часу дайшлі таксама і нешматлікія творы дробнай пластыкі з каменю, косці, дрэва. Цікавы двухрадны рэльефны абразок XV—XVI стст. з косці, знойдзены пры археалагічных раскопках у Тураве. Ён, відаць, з’яўляецца незакончанай работай мясцовага майстра і мае прамавугольную форму з даволі шырокай рэльефнай рамкай. У верхнім радзе — Спас Нерукатворны з двума прадстаячымі, у аднаго з іх адсутнічае німб, у ніжнім — Нікан і Мікола. Выявы дадзены ў даволі плоскім рэльефе, які мякка пераходзіць да фону. Складкі адзення пазначаны прамымі паралельнымі лініямі[15] Твары святых — шыракаскулыя, з пляскатымі насамі — нагадваюць сялянскія тыпы[16].
Да XV ст. адносіцца рэдкі ўзор разьбы па каменю — абразок Жыровіцкай Маці Божай з яшмы. На жаль, ён вельмі дрэнна захаваўся, таму аб яго мастацкіх якасцях меркаваць даволі цяжка[16].
Некаторыя ўяўленні аб страчаных помніках заходнерускага мастацтва дае своеасаблівая і значная творчасць разбяра Ананіі, які працаваў пры двары пінскага князя Фёдара Яраславіча (1499—1525). Яго абразкі чвэрці XVI ст., «Прамудрасць ствары сабе храм» (адзін захоўваецца ў Францыі, іншы — Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу) і «Святы» (Рускі музей, Санкт-Пецярбург), выразаны з цёмнай, цвёрдай драўніны, на іх тэксты гістарычнага зместу: «Дана быстъ княземъ Федоромъ Ивановичемъ Ярославича Федороу Ивановичоу Щепиноу. Робилъ попъ Анания»[16]. Абразкі былі, відаць, створкамі мініяцюрнага дарожнага складня, падараванага князем Фёдарам Іванавічам баярыну Шчэпіну. Абразок «Прамудрасць ствары сабе» храм" на тэму прытчаў Саламонавых ілюструе даволі рэдкі сюжэт, які сустракаецца ўсяго па некалькіх рускіх абразах і фрэсках. Гэты сюжэт Ананія мог пераняць з «Кнігі прытчаў Саламонавых», якая разам з іншымі была перакладзена на беларускую мову і надрукавана ўпершыню Францыскам Скарынаю ў 1517 г.[17]. Кампазіцыі абразка «Святы» — «Раство Хрыстова», «Праабражэнне», «Ушэсце», «Успенне Маці Божай» — ілюструюць важнейшыя этапы зямнога шляху ўвасобленай Прамудрасці, дапаўняюць змест абразка «Прамудрасць ствары сабе храм» і знаходзяцца з ім у арганічнай узаемасувязі[18].
-
Абраз Маці Божай Жыровіцкай. XV ст.
-
Абразок двухрадны з Турава XVI ст. Інстытут гісторыі НАНБ
-
Майстар поп Ананія. Двухбаковая ікона: Прамудрасць ствары сабе храм; Святы. Каля 1517 - 1525 гг. Санкт-Пецярбург, Дзяржаўны Рускі музей.
-
Прамудрасць ствары сабе храм. Прарысоўка драўлянага разнога абраза, які знаходзіўся ў калекцыі Бланжы ў Парыжы.
У канцы XIV—XV стст. у беларускай скульптуры ўзмацняецца ўплыў заходнееўрапенскага мастацтва, што было выклікана складанай унутранай і знешняй палітыкай Вялікага Княства Літоўскага, шматлікімі войнамі, прапікненнем каталіцтва, якое стала асабліва адчувацца пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 года. У беларускіх землях пачынае пашырацца каталіцкае землеўладанне, будуюцца касцёлы і кляштары: у Гайне (1387), Мінску, Брэсце (каля 1390), у 1409 г. каталіцкай царкве аддаецца Бездзеж і г. д[18]. У касцёлах з’яўляецца паліхромная драўляная і каменная скульптура. Яна характарызуецца цеснай узаемасувяззю з архітэктурай, яе мастацкімі стылямі і вызначае новы этап у развіцці беларускай пластыкі[19].
Самы ранні помнік, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі,— «Распяцце» (XIV ст.) з Галубічаў Віцебскай вобласці — адзначаны рысамі раманскага стылю[20].
Асобныя скульптуры, выкананыя над уплывам раманскага стылю, захаваліся і за межамі Беларусі, яркі прыклад — скульптура Міколы Мажайскага. Плоскасная трактоўка спедчыць аб тым, што скульптура была зроблена па заказу рускага горада, але, відаць, з удзелам беларускіх майстроў[19]. Праваслаўная царква забараняла ўпрыгожваць храмы скульптурнымі выявамі, чым сур'ёзна стрымлівала развіццё пластыкі. Разьбяныя скульптуры былі плоскія і больш паходзілі на рэльеф.
Готыка
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская скульптура XV — пачатку XVI ст. адчувае ўплыў гатычнага мастацтва. У храмах з’яўляеюцца створкавыя алтары-рэтаблі — складаныя скульптурна-жывапісныя комплексы, якія становяцца іх галоўнай сэнсавай і дэкаратыўнай дамінантай. Скульптура змяшчаецца ў цэнтральнай частцы алтара — корабе, рухомыя створкі распісваюцца або на іх мацуюцца рэльефы. Гатычных алтароў на тэрыторыі Беларусі не захавалася. Да нашага часу дайшлі толькі асобныя скульптуры, якія калісьці ўваходзілі ў склад створкавых алтароў-рэтабляў. Значную мастацкую цікавасць уяўляюць скульптуры Марыі Магдаліны і Іаана Багаслова з Мсцібава[20], а таксама шэраг алтарных скульптур з Новай Мышы (перавезены з Нясвіжскага бенедыкцінскага жаночага кляштара), выкананых у традыцыях «ламанага» стылю[21].
Рэмінісцэнцыя познегатычнага «ламанага» стылю ў беларускай скульптуры канца XVI ст. абумоўлены надыходам Контррэфармацыі, якая праходзіла ў Беларусі ў форме насаджэння каталіцтва і ўніяцтва. Але гэтыя рэмінісцэнцыі не затрымліваюць развіццё рэнесансу, як гэта было, напрыклад, у Германіі. У мастацкай культуры Беларусі познегатычныя традыцыі арганічна спалучаюцца з рэнесанснымі, утвараючы своеасаблівы сплаў. Гэта пацвярджае думку М. Шчакаціхіна, які ў свой час адзначаў, што гатычныя формы доўга трымаліся ў культуры Беларусі і зніклі толькі ў пачатку XVII ст. пад магутным націскам барока[21][22]. На мяжы позняй готыкі і рэнесансных тэндэнцый полацкім майстрам створана скульптура Св. Рыгора Багаслова (пачатак XVI ст.), рысы якой таксама ўласцівы і скульптурам Ганны і Іаакіма з в. Здзітава (сярэдзіна XVI ст.)[23].
-
Маці Божая
-
Апостал Ян
-
Святы Рыгор Багаслоў
-
Святая Ганна са Здзітава. НММ РБ
-
Святая Іаакім са Здзітава. НММ РБ
Рэнесанс
[правіць | правіць зыходнік]У XVI ст. беларускую культуру фарміруе эканамічнае, сацыяльна-палітычнае і ідэйнае жыццё грамадства, у якім праяўляюцца некаторыя характэрныя рысы Адраджэння. Яны знаходзяць адлюстраванне ў літаратуры, архітэктуры, жывапісе, гравюры, а таксама ў скульптуры. Гэта можна заўважыць у выбары тыпажу, у імкненні выявіць формы чалавечай фігуры, пільнай увазе да бытавых абставін. Вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці, спакойнай упэўненасці ва ўласнай годнасці, у выявах дапускаецца больш свабоды. Пластыка становіцца аб'ёмнай, рэльеф шматпланавым, прасторавым, фон ператвараецца ў архітэктурны пейзаж[24].
Пад уплывам рэнесансу значныя змены адбываюцца ў афармленні храмаў. На змену створкавым рэтаблям прыходзяць прысценныя ярусныя алтары, дзе змяшчаюцца парныя скульптуры. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах «Кацярына Александрыйская», «Лізавета Венгерская», «Святы ў рыцарскіх даспехах», «Казімір» з пас. Шарашова Брэсцкай вобласці, у кампазіцыі «Ганна, Марыя з дзіцем» з Нясвіжа, ад якой захаваўся фрагмент «Марыя з дзіцем» (канец XVI ст.). У жыццёвай напоўненасці вобразаў, якія сцвярджаюць зямную, рэальную прыгажосць маці і дзіцяці, у яснасці пластычнай мовы і выскароднай стрыманасці эмоцый — рэнесансная сутнасць гэтай скульптуры[25].
-
Апостал з Шашашова. Канец XVI ст. НММ РБ
-
Святая Кацярына Александрыйская
-
Святая Лізавета Венгерская
-
Марыя з дзіцем з Нясвіжа. НММ РБ
Мясцовыя майстры творча засвойваюць дасягненні еўрапейскага мастацтва, трансфармуюць яго ў адпаведнасці з гістарычнымі ўмовамі, эстэтычнымі канцэпцыямі свайго часу, уяўленнямі і густамі свайго народа. Ва ўзаемадзеянні мноства мастацкіх тэндэнцый адбываецца фарміраванне мясцовай школы разьбы, дзе інтэнсіўна развіваюцца рэалістычныя тэндэнцыі. Яскравы прыклад — царская брама з в. Варанілавічы Гродзенскай вобласці (апошняя чвэрць XVI ст.)[26].
Надмагільная пластыка
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыі Адраджэння аказваюць значны ўплыў і на развіццё надмагільнай скульптуры, якая даволі шырока бытавала ў Беларусі ў XVI ст. Імкненне захаваць свой вобраз для будучых пакаленняў, зацвердзіць прэстыж свайго роду, ушанаваць памяць памёрлых адпавядала духу новага гуманістычнага светаўспрымання, духу новага часу. Сярод тагачаснай арыстакратыі шырокае распаўсюджанне набывае памінальны культ. Пахаванню надаецца вялікая ўрачыстасць і пампезнасць. Труна звычайна ставілася ў храме на ўпрыгожаны пастамент, над ёй узвышаліся пышныя жалобныя сені, у галавах труны размяшчаўся пахавальны партрэт, які потым манціраваўся ў касцёле. Пад ім або замест яго клаліся каменныя або жалезныя пліты з тэкстам пра жыццё памерлага, яго гербам, выявамі ўкленчаных каля раскрыжавання, евангельскімі сцэнамі (у касцёлах у Ружанах, Будславе, Воўпе, Нясвіжы, Міры, Дзятлаве і інш.)[26][27][28][29].
Культ і культуру надмагільнай пластыкі прынеслі італьянскія майстры, дзейнасць якіх садзейнічала далейшаму развіццю гэтага віду мастацтва. Італьянскіх майстроў запрасіў у Кракаў для будаўніцтва капліцы-маўзалея ў 1520 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I[26]. Пасля заканчэння работ некаторыя майстры не вярнуліся на радзіму, сярод іх былі архітэктар і скульптар Бернардзін Занобія дэ Джыяноціс (канец XV ст. — 1541), Джавані Цыні з Сіены (памёр у 1565 г.), а таксама скульптар і майстар медальернай справы Ян Марыя Моска (названы Падавана, памёр у 1574 г.). Першыя два пасяліліся ў Вільні, апошні — у Кракаве, але пэўны час ён жыў у Вільні, дзе выконваў разнастайныя работы па даручэнню каралеўскага двара[30]. Сын Жыгімонт I — Жыгімонт II Аўгуст і мясцовыя магнаты падтрымлівалі мастакоў рэнесанснай арыентацыі. Па яго заказе Падавана сумесна з Цыні стварыў помнік яго першай жонцы Лізавеце Аўстрыйскай. Яму таксама было даручана стварэнне надмагільнага помніка і другой жонцы Жыгімонта Аўгуста — Барбары Радзівіл[31]. Прыклад Жыгімонта пачалі пераймаць і некаторыя магнаты[32].
Надмагіллі выконваліся з мармуру, пясчаніку або вапняку і змяшчаліся ў храмах часта каля алтара. Значная частка іх была сканцэнтравана ў Вільні — традыцыйным месцы пахавання буйных феадалаў і вышэйшага духавенства. Больш сціплыя помнікі знаходзіліся ў шматлікіх культавых збудаваннях па ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага[32].
Надмагіллі іншы раз выконваліся яшчэ пры жыцці чалавека, які пранапоўваў майстрам сваю кампазіцыйную задуму помніка. Мастакі карысталіся таксама графічнымі серыямі праектаў помнікаў, якія выдаваліся ў Заходняй Еўропе, або натурнымі замалёўкамі ўжо існаваўшых помнікаў[32][33].
Мастак толькі ў рэдкіх выпадках працаваў адзін. Як правіла, ён кіраваў майстэрняй і карыстаўся паслугамі вучняў і памочнікаў. Найбольшая колькасць майстроў зпаходзілася ў Вільні — буйным цэнтры рэнесанснай культуры. Але і пры дварах знакамітых магнатаў працавалі скульптары, якія стварылі шмат надмагілляў і ўнеслі пэўны ўклад у развіццё мемарыяльнай скульптуры[32].
У віленскім Кафедральным саборы захаваліся два буйныя, высечаныя з чырвонага мармуру рэльефы, якія уяўлялі сабою верхнюю частку надмагільных помнікаў вялікага канцлера літоўскага Альбрэхта Гаштольда і віленскага біскупа Паўла Гальшанскага. Надмагілле Альбрэхта Гаштольда выканана скульптарам Бернардзінам Занобія дэ Джыяноцісам паміж 1539 і 1541 гг.[34][35][36] Ад гэтага твора ўцалеў толькі асноўны рэльеф з выявай нябожчыка. Альбрэхт Гаштольд адлюстраваны як воін, рыцар, абаронца Айчыны. У мастацкім рашэнні гэтага помніка спалучаюцца розныя канцэпцыі. З аднаго боку, ён набліжаецца да італьянскіх надмагілляў з адлюстраваннем памерлага, які ляжыць на смяротным ложы, з другога — да паўднёвагерманскіх барэльефаў, дзе паказваюцца закаваныя ў латы памерлыя са сцягам у руках[37][38].
Надмагілле Паўла Гальшанскага, створанае ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 г.[33], вызначаецца іншым стылявымі асаблівасцямі і сведчыць пра далейшае развіццё кампазіцыйнай пабудовы надмагільных номнікаў[38].
На тэрыторыі сучаснай Беларусі амаль не захаваліся надмагільныя помнікі XVI ст. Прычына таму — частыя войны, пажары, знішчэнні. У сувязі з перабудовай храма некаторыя помнікі неаднаразова перарабляліся, пераносіліся з месца па месца, губляючы свой першапачатковы выгляд[32]. Сярод захаваных — мармуровы помнік з выявай спячага дзіцяці з Мірскага замка, які захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, і надмагільны рэльеф сына Мікалая Радзівіла Сіроткі — Мікалая Крыштофа Радзівіла, які памёр у раннім дзяцінстве, у нясвіжскім касцёле Божага Цела.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 97
- ↑ Без-Конилович, М. О. Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии с присукуплением и других сведений, к ней же относящихся / М. О. Без-Корнилович. — СПб, 1855. с. 109
- ↑ а б в г д е ё Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 98
- ↑ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 99
- ↑ а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 100
- ↑ Воронин Н. Н. Древнее Гродно,— М., 1954, с. 76, 77.
- ↑ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 101
- ↑ Нікалаева Т. В. Скарбы мастацтва — Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1972, № 1, с. 60.
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 102
- ↑ а б в г д Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 104
- ↑ Штыхаў Г. В.. Захарэнка П. Н. Старажытныя скарбы Беларусі. — Мн., 1971, № 37.
- ↑ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 105
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 106
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 214
- ↑ а б в г Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 215
- ↑ а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 216
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 217
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 218
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 219
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 220
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 221
- ↑ Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — Т. 1. — С. 221. — 10 000 экз. — ISBN 5-343-01105-5.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 222
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 222—223
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 224
- ↑ а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 225
- ↑ Lorentz S., Wycieczki Słonimskie, Słonim 1935 s. 35
- ↑ Тананаева Л. И. Сарматский портрет. Из истории польского портрета эпохи Барокко. М.: Наука, 1979. с. 207
- ↑ Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая ; Фота Г. Л .Ліхтаровіча. — Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. — 30 000 экз., с. 231
- ↑ Матушакайте, М. Литовская надгробная скульптура эпохи Ренессанса и раннего барокко // Искусство Прибалтики. — Таллинн, 1981. с. 62-63
- ↑ Червонная С., Богданас К. Искусство Литвы. Л. Искусство 1972 г., с. 347
- ↑ а б в г д Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 226
- ↑ а б Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
- ↑ Червонная С., Богданас К. Искусство Литвы. Л. Искусство 1972 г., с. 33
- ↑ Адамонис, Т. П. Искусство Литвы. - История искусства народов СССР. М., 1974, т. 3, с. 205
- ↑ Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў : [Дроб. пластыка. Скульптура, разьба, лепка. Мемар. пластыка : Альбом] / Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая ; Фота Г. Л .Ліхтаровіча. — Мн.: Беларусь, 1983. — 230 с. — 30 000 экз., с. 153-155
- ↑ Матушакайте, М. Литовская надгробная скульптура эпохи Ренессанса и раннего барокко // Искусство Прибалтики. — Таллинн, 1981. с. 62
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.. стар. 227
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скульптура Беларусі